Каля могілак у Слуцкім раёне адбылося смяротнае ДТЗ

Каля могілак у Слуцкім раёне адбылося смяротнае ДТЗ

Слуцкая ДАІ шукае відавочцаў ДТЗ, у якім загінуў адзін з кіроўцаў, піша kurjer.info

Аварыя адбылася ўвечары ў аўторак, 18 снежня, каля могілак вёскі Малінаўка Слуцкага раёна. Падрабязнасці ДТЗ журналістам распавёў інспектар ДПС АДАІ Слуцкага РАУС Дзмітрый Семібратаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 19-гадовы жыхар Капыля на аўтамабілі Lifan страціў кіраванне, выехаў на сустрэчную паласу і лоб у лоб сутыкнуўся з Kia.

Пры аварыі кіроўца Lifan загінуў. Паведамляецца, што хлопе быў непрышпілены. Да таго ж, у яго няма і ніколі не было правоў кіроўцы. Салігорца, які быў за рулём Kia, з прыкметамі пераломаў рэбраў забрала "хуткая".

Яшчэ адна аварыя са смяротным вынікам адбылася ў Слуцкім раёне таксама 18 снежня. Як паведамляла Еўрарадыё, каля вёскі Лучнікі загінуў дырэктар Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў Андрэй Жогла. Аўтамабіль "Джылі", у якім ён ехаў, сутыкнуўся з аўталаўкай. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 19.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі