Каля нямецкага Крэфельда ў рацэ знайшлі цела экс-гульца “ПСЖ” і “Уіган Атлетык”
Цела 34-гадовага івуарыйскага футбаліста Стыва Гахуры знайшлі ў рацэ Рэйн каля нямецкага горада Крэфельд. Былы гулец французскага “Пары Сен-Жэрмен” і англійскага “Уіган Атлетык” знік 12 снежня пасля перадкаляднай вечарынкі з іншымі гульцамі нямецкага клуба “Штайнбах” — яго апошняй каманды.
Пасля сустрэчы з сябрамі Гахуры павінен быў наведаць сям’ю ў Парыжы, аднак сваякі яго так і не дачакаліся.
Нямецкая паліцыя не разглядае абставіны яго гібелі як падазроныя.
За апошнія 20 гадоў Гахуры гуляў у клубах Швейцарыі, Ізраіля, Ліхтэнштэйна, Францыі, Англіі і Нямеччыны. Таксама неаднаразова выступаў за зборную Кот-д’Івуара, перадае ВВС.
Фота: Getty