Каля Оршы аўтамабіль з 17-гадовым кіроўцам сутыкнуўся з дрэвам, загінуў пасажыр
У Аршанскім раёне аўтамабіль Renault Laguna з 17-гадовым кіроўцам сутыкнуўся з дрэвам, загінуў пасажыр. Здарэнне адбылося ўначы 12 лютага. Навучэнец ліцэя ехаў па трасе М8 і ў нейкі момант згубіў кантроль над аўтамабілем. У выніку легкавік выехаў з праезнай часткі і апынуўся ў кювеце, дзе сутыкнуўся з дрэвам. Мяркуецца, што легкавік ехаў з недапушчальнай хуткасцю. Да таго ж ён быў з летняй гумай.
Як іфармуе БЕЛТА, памёр 22-гадовы пасажыр, які знаходзіўся на заднім сядзенні. Яшчэ адзін пасажыр, 19-гадовы малады чалавек, а таксама кіроўца атрымалі траўмы і шпіталізаваныя, яны знаходзіліся ў рэанімацыі. Распачатая крымінальная справа. Пакуль невядома, ці быў кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення.
Фота: ДАІ