Каля Пуціна ёсць украінскія агенты — Буданаў

Генерал Кірыл Буданаў / pravda.com.ua
Генерал Кірыл Буданаў / pravda.com.ua

Каля Уладзіміра Пуціна ёсць украінскія агенты. Пра гэта ў інтэрв'ю "Украінскай праўдзе" заявіў кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны генерал-маёр Кірыл Буданаў. Іх матывацыю ён тлумачыць "магчымасцю нармальнага існавання ў будучыні".

"Пра колькасць [агентаў] не скажу. Яны ёсць", — кажа Буданаў. Паводле яго слоў, чым далей, тым лягчэй знаходзіць людзей, якія ідуць на супрацоўніцтва з украінскай разведкай — сітуацыя ў Расіі "пагаршаецца штодня". Што да праўдзівасці інфармацыі, якую Кіеў атрымлівае з акружэння Пуціна, то яна "вельмі лёгка правяраецца". "Мы верым не словам, а толькі фактам", — падкрэслівае генерал.

Раней Кірыл Буданаў, спасылаючыся на свае крыніцы, неаднаразова выказваўся наконт існавання двайнікоў ва Уладзіміра Пуціна і стану яго здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі