Камандзірка эвакуацыі Настасся Махамет пакідае полк Каліноўскага

Настасся Махамет

Настасся Махамет / @neiserika / Instagram

Да канца года парамедык беларускіх добраахвотнікаў Настасся "Север" Махамет пакіне полк Каліноўскага. Пра гэта дзяўчына паведаміла ў сваім акаўнце ў Інстраграме.

"У мяне ёсць прычына больш тут не заставацца. Падрабязнасцяў не дадзены момант не будзе. Як гаворыцца, без каментароў",напісала яна.

У каментары "Нашай Ніве" камандзірка эвакуацыі батальёна "Волат" удакладніла, што яе рашэнне не звязанае са здароўем.

Пры гэтым Махамет не стала адказваць на пытанне, застанецца яна ў шэрагах добраахвотнікаў ці зусім пакіне іх.

Настасся Махамет запісалася медыкам у тэрабарону на трэці дзень поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. У сакавіку 2022-га перайшла да беларускіх добраахвотнікаў, якім быў патрэбны лекар.

Сёлета ў красавіку Настассю параніла: снарад узарваўся побач з машынай, на якой ехалі медыкі.

Настасся ўзнагароджаная ордэнам "За мужнасць" 3-й ступені. Таксама яна мае медаль БНР за баявыя заслугі.

Настасся Махамет удзельнічала ў акцыях пратэсту 2020 года. А ў 2021-м праз Маскву выехала ў Кіеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі