"Камісія па вяртанні" атрымала 200 заяваў — генпракурор
Генпракурор Андрэй Швед
"Камісія па вяртанні" за час сваёй дзейнасці атрымала ад беларускіх палітуцекачоў толькі... 200 заяваў. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Андрэй Швед.
"Да нас паступіла ўжо каля 200 заяў. Частка з іх разгледжана, частка ў працы", — цытуе яго словы прэс-служба пракуратуры.
Камісія Шведа існуе ўжо некалькі гадоў. Нават улады ацэньвалі палітычную эміграцыю з Беларусі ў 350 тысяч чалавек (такую лічбу называў намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў). Беларускія аналітыкі за мяжой кажуць пра 500-60 тысяч палітуцекачоў. На фоне такіх ацэнак 200 заяваў выглядаюць проста мізэрна.
"Камісіі па вяртанні" да такой ступені няма чым займацца, што яна ўжо разглядала справы футбалістаў, якія ў 2020-м выступілі супраць гвалту і за гэта былі адхіленыя ад прафесійнага спорту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.