Кампанія Flo сыходзіць з Беларусі
FLO / bestbelarus.by
Кампанія Flo ліквідуе бізнес у Беларусі. Інфармацыя пра гэта ўжо з'явілася на сайце Адзінага дзяржрэгістратара, заўважыў devby.io.
Рашэнне пра ліквідацыю было прынятае яшчэ напрыканцы верасня. Зрэшты, пра запланаваны сыход кампаніі з Беларусі стала вядома яшчэ ў сакавіку. Але тады афіцыйна гэта ў Flo не каментавалі.
За апошнія тры гады мабільная праграма Flo стала самай папулярнай у App Store у катэгорыі Health&Fitness. Па ўсім свеце яна мае ўжо больш за 250 мільёнаў унікальных карыстальнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.