Кампанію МТС узначаліў кадэбэшнік Уладзімір Козыр
Уладзімір Козыр
Беларускую кампанію МТС узначаліў кадэбэшнік Уладзімір Козыр. Яго папярэдняе месца працы (з 2020 года) — кіраўнік упраўлення КДБ па Мінску і вобласці.
Яшчэ да таго таварыш палкоўнік кіраваў аператыўна-пошукавым упраўленнем КДБ.
"Уладзімір Козыр мае вялікі досвед, высокую кваліфікацыю, якія дазваляюць паспяхова рэалізаваць стратэгічныя задачы і праекты", — так характарызуюць новага дырэктара ў прэс-службе мабільнага аператара.
Папярэднім кіраўніком кампаніі быў Уладзіслаў Андрэйчанка. Як распавядала Еўрарадыё, ён пакінуў сваю пасаду 5 красавіка. Цікава, што яго звальненне адбылося неўзабаве пасля таго, як ягоны бацька Уладзімір Андрэйчанка перастаў быць спікерам Палаты прадстаўнікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.