Кампанію Юрыя Чыжа "Трайпл" прызналі банкрутам
Эканамічны суд Мінска прызнаў банкрутам кампанію Юрыя Чыжа "Трайпл" і прыняў рашэнне аб яе санацыі.
Санацыя працягнецца да 30 чэрвеня 2022 года. Прадстаўнік кампаніі ў судзе паведаміў, што яе ліквідацыя пакіне без працы больш за 300 работнікаў. Ён запэўніў, што ў кампаніі ёсць падставы для аднаўлення плацежаздольнасці.
Юрыя Чыжа арыштавалі ў сакавіку 2021 года. Разам з ім былі затрыманыя кіраўнікі некалькіх кампаній, якія засталіся ў бізнесмена пасля разгрому яго бізнесу. У СМІ тады пісалі, быццам крымінальная справа супраць бізнесмена звязаная са справай 2016-га года: тады яго затрымлівалі па падазрэнні ва ўхіленні ад аплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. Гэта тады Аляксандр Лукашэнка распавядаў, што Чыж спрабаваў уцячы з краіны, гонячы ў бок мяжы 200 кіламетраў за гадзіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.