Каму перашкаджаюць расследаванні журналіста Сяргея Сацука?
Серыя журналісцкіх расследаванняў пра карупцыю ў Міністэрстве аховы здароўя рэдактара інтэрнэт-газеты “Ежедневник” Сяргея Сацука выклікала вялікі рэзананс у грамадстве і дзіўную рэакцыю з боку так званых дзяржаўных СМІ. Спачатку друкаваны орган прэзідэнцкай адміністрацыі газета “СБ. Беларусь сегодня” абвінаваціла журналіста ў тым, што ён, крытыкуючы сумнеўную якасць прышчэпкі “Эўпента”, працуе на карысць вытворцаў расійскай прышчэпкі АКДС. Праз некалькі месяцаў на БТ выходзіць сюжэт, у якім сцвярджаецца, што ўсе расследаванні Сацука — праплачаныя.
Ці сапраўды журналісту плацілі за тое, каб ён рабіў расследаванні на карысць таго ці іншага бізнесу? Ці рэагавалі на яго расследаванні праваахоўныя органы? Ці былі ў следчых пытанні да журналіста з нагоды абвінавачанняў, агучаных “расследавальнікамі” з дзяржСМІ?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактар інтэрнэт-газеты “Ежедневник” журналіст-расследавальнік Сяргей Сацук.