Камунальная аварыя ў Мінску: Паўднёвы Захад і Малінаўка — без ацяплення

Камунальная аварыя ў Мінску: Паўднёвы Захад і Малінаўка — без ацяплення

Некалькі раёнаў Мінска засталіся без ацяплення і гарачай вады ў выніку камунальнай аварыі. 

У ТГ-каналах пішуць, што аварыя адбылася на вуліцы Ясеніна: там па вуліцах цёк паток гарачай вады.

У выніку без ацяплення і гарачай вады засталіся Паўднёвы Захад, Малінаўка, Міхалова.

"У Мінску на вул. Рафіева таксама няма вады і батарэі ледзь цёплыя. На Алібегава, Паўднёвы Захад, прапала ацяпленне і гарачая вада", — паведамляе "Белсат".

Дарэчы, на сайце 115.бел актуальнай інфармацыі пра адключэнне цяпла і гарачай вады па названых вуліцах няма. 

Улетку Малінаўка і Паўднёвы Захад у выніку аварыі на водаканале апынуліся без чыстай вады. Узімку — без ацяплення.

Аварыя на цеплатрасе здарылася сёння таксама ў Оршы — там без ацяплення засталася амаль палова горада. 

Камунальная аварыя ў Мінску: Паўднёвы Захад і Малінаўка — без ацяплення
Тэлефанаграма пра адключэнне ацяплення і гарачай вады / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі