Камунальнікі адсудзілі вялікую залу ў Сядзібе БНФ

Камунальнікі адсудзілі вялікую залу ў Сядзібе БНФ

Дзяржаўнае прадпрыемства выйграла суд у Мінскай абласной арганізацыі Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне”. Эканамічны суд Мінска задаволіў іск камунальнікаў, якія хацелі скасаваць дамову арэнды, і пастанавіў высяліць бээнэфаўцаў з залы Сядзібы БНФ, паведамляе сайт партыі.

Раней эканамічны суд адмовіў у задавальненні такіх самых іскаў супраць Мінскай гарадской і Мінскай абласной арганізацыяў Партыі БНФ, а таксама ўсёй Партыі БНФ. Партыя паспела аплаціць пазыкі па арэндзе да суда. 

Мінская абласная арганізацыя ГА БНФ “Адраджэнне” займае цяпер палову галоўнай залы цэнтральнай сядзібы. Скасаванне дамовы арэнды прывядзе да таго, што на Сядзібе БНФ не змогуць адбывацца канцэрты і выставы — звычайна іх ладзілі акурат у самай вялікай зале офіса. 

Кіраўніцтва ГА БНФ “Адраджэнне” плануе абскарджваць пастанову суда пасля атрымання матывацыйнай часткі рашэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі