Камунальнікі патрабуюць у гамельчукоў зафарбаваць непрыстойныя словы ў пад'ездзе
Незвычайныя абвесткі пабачылі на сваіх пад'ездах жыхары вуліцы Талаліхіна ў Гомелі. Супрацоўнікі РЭУ-15 запатрабавалі ад жыхароў, каб тыя самастойна зафарбавалі непрыстойныя словы на сценах на лесвічных клетках і пляцоўках да канца траўня, паведамляе сайт gomel.today.
Калі жыхары не выправяць сітуацыю сам, то камунальнікі пагражаюць пафарбаваць сцены за кошт жыхароў. А кошт рамонтных работаў будзе ўнесены ў квітанцыі плацяжоў.
Фота: gomel.today