Камуністы ўсклалі кветкі да помніка Леніну ў Мінску

Дзея адбывалася пад акампанемент ваеннага аркестра. Удзел ва ўскладанні прынялі лідары Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ), паслы Кубы і В'етнама, прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Мінгарвыканкама, БРСМ , піянерскіх арганізацый, сталічнай кадэцкай вучэльні.

Лідэр КПБ і намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка пракаментаваў БелаПАН, што 7 лістапада — важнае для Беларусі свята, бо менавіта ў гады савецкай улады "ствараліся фабрыкі, заводы, прадпрыемствы, актыўна развівалася адукацыйная палітыка". На думку Карпенкі, беларускі суверэнітэт і дзяржаўнасць развіваюцца "толькі дзякуючы святу Вялікага Кастрычніка".

Пры гэтым лідэр КПБ не змог назваць краіны, у якіх гэты дзень адзначаюць гэтак жа , як і ў Беларусі. Але падкрэсліў, што "40% насельніцтва зямлі выбіраюць сацыялістычную альтэрнатыву: Кітай, Куба, В'етнам, Лаос, КНДР, многія краіны Лацінскай Амерыкі".

Фота з архіву 5min.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі