Канада перадасць Украіне даход ад мытных збораў у гандлі з Беларуссю і Расіяй
Сцяг Канады / pixabay.com
Канада перадасць на аднаўленне ўкраінскай энергетыкі ўвесь даход ад мытных збораў у гандлі з Беларуссю і Расіяй. Гэта 115 мільёнаў долараў, паведамляецца на сайце на сайце міністра фінансаў Канады Хрысці Фрыланд.
У сакавіку 2022-га Канада адмяніла спрыяльную гандлёвую палітыку ў дачыненні да імпарту з Беларусі і Расіі. У выніку мытныя пошліны выраслі на 35%. Дарэчы, большую частку сумы з гэтых 115 мільёнаў атрымалі ад імпарту фанеры, шын і нікелю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.