Канада праз 11 гадоў здымае санкцыі з Беларусі
Канада вырашыла зняць эканамічныя санкцыі з Беларусі, накладзеныя 11 гадоў таму, паведамляе CBC News.
У МЗС Канады тлумачаць: "Перагляд нашай пазіцыі адлюстроўвае прызнанне Канадай таго, што ўлады Беларусі дасягнулі прагрэсу ў ключавых сферах, сярод якіх вызваленне палітычных вязняў і правядзення мірных прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку 2015 года".
Таксама ведамства падкрэсліла пазітыўную ролю Беларусі ў вырашэнні канфлікту ва Украіне.
Рашэнне пра скасаванне санкцыяў набывае моц 12 ліпеня 2017 года. Пасля гэтага ў "чорным спісе" Канады застаецца толькі Паўночная Карэя.
Афіцыйная Атава наклала эканамічныя санкцыі на Беларусь у 2006 годзе, пасля чарговых прэзідэнцкіх выбараў і жорстка разагнаных пратэстаў.