Канапацкая будзе балатавацца на парламенцкіх выбарах
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая не пацвердзіла, што будзе вылучацца кандыдаткай у прэзідэнты. Пра сваё рашэнне яна мяркуе абвясціць пазней. Пра гэта палітык заявіла ў эфіры Еўрарадыё, адказваючы на пытанне журналіста Змітра Лукашука.
"Цяпер я засяроджаная на працы ў палаце прадстаўнікоў і на працы ў акрузе", — патлумачыла Канапацкая. Яна падтрымала ідэю праймерыз, якую абвясціла правацэнтрысцкая кааліцыя.
Пры гэтым палітык заявіла, што будзе балатавацца на бліжэйшых парламенцкіх выбарах.