Ганна Канапацкая паведаміла пра свае прэзідэнцкія амбіцыі

Ганна Канапацкая паведаміла пра свае прэзідэнцкія амбіцыі

Апазіцыйная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая ў інтэрв'ю Радыё "Свабода" распавяла пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. 

"Я, калі толькі пачынала сваю палітычную кар’еру, выбрала для сябе добра вядомы дэвіз: "Кепскі той салдат, які не марыць стаць генералам". А што такое "генерал" у беларускіх палітычных рэаліях? Зразумела, гэта прэзідэнт", — тлумачыць прадстаўніца Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Разам з тым яна заяўляе, што не можа пакуль што адназначна і дакладна заявіць пра свой удзел у прэзідэнцкай кампаніі. Канапацкая не ўпэўненая, што здолее сабраць 100 тысяч подпісаў выбарцаў у сваю падтрымку для вылучэння.

"Фармальна я сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Але ніякай упэўненасці, што партыя мне дапаможа, у мяне няма. І нават калі б уся партыя раптам падтрымала маю кандыдатуру, гэта становішча прынцыпова не мяняе", — дадае дэпутатка. Яна нагадвае, што на апошніх прэзідэнцкіх выбарах 2015 года за старшыню партыі Анатоля Лябедзьку не змаглі сабраць належную колькасць галасоў. 

Наступныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі чакаюцца ў 2020 годзе. Пра свой удзел у выбарчай гонцы на сёння заявіў толькі першы намеснік старшыні ЛДП Алег Гайдукевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі