Канатаходзец без страхоўкі прайшоў над Сенай на вышыні 25 метраў (відэа)
150-метровы канат, па якім ішоў 50-гадовы Дэні Жаслен, быў нацягнуты з дапамогай будаўнічых аўтакранаў.
Сену канатаходзец перайшоў за 30 хвілін. Пры гэтым палову шляху ён ішоў з завязанымі вачыма, таксама на канаце ён крыху адпачыў. Гэта ўжо другі пераход Жаслена праз галоўную раку Францыі, інфармуе тэлеканал euronews.
Фота — AFP