Канцэртны графік хутара Шаблі не зменіцца нягледзячы на пажар

Уладальнікі папулярнай фестывальнай пляцоўкі, аграсядзібы "Хутар "Шаблi" паведамілі, што пажар, які адбыўся на хутары ноччу з 1 на 2 ліпеня, не паўплывае на запланаваныя мерапрыемствы. Нагадаем, што на 24 жніўня ў Шаблях запланаваны world music-фестываль “Вольнае паветра”.

Па папярэдняй інфармацыі, пажар на хутары адбыўся з-за пакінутай без нагляду распаленай печы. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, але агнём быў знішчаны драўляны дом. Уладальнікі хутара дзякуюць супрацоўнікам МНС Валожынскага раёна, жыхарам вёскі Малое Запруддзе і сябрам за падтрымку.

Хутар Шаблі на Валожыншчыне вядомы па шумных летніх фестывалях "Канцэрты на траве", "Пікнік.by", "Шаманы", "Beatles Shabli" і "Вольнае паветра".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі