Канчатковае абвінавачанне былому намесніку кіраўніка "Белнафтахіма" Волкаву
Следчы камітэт скончыў папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе ў адносінах Уладзіміра Волкава.
Як інфармуе "Интерфакс-Запад", яму выстаўленае канчатковае абвінавачанне па артыкуле "атрыманне хабараў асобай, якая займае адказнае становішча". Агулам Волкаву інкрымінуецца 8 эпізодаў злачыннай дзейнасці — фактаў атрымання хабараў "ад розных суб'ектаў гаспадарання". Учора пра намесніка кіраўніка "Белнафтахіма" выказаўся Аляксандр Лукашэнка:
"Памятаеце, па Волкаву ішла гаворка. "Абаронцы", памятаеце, прэм'ер, першы віцэ-прэм'ер: "Волкаў, святы чалавек". 8 ці 11 хабараў зафіксавана тэхнічна".
Як стала вядома, на маёмасць Уладзіміра Волкава быў накладзены арышт, у тым ліку на дзве кватэры ў Мінску, гараж, аўтамабіль BMW Х5, а таксама на грашовыя сродкі — каля 100 тысяч долараў.
Крымінальную справу ўжо перадалі пракурору для накіравання ў суд.
Фота — Fotolia