Кандыdating #8: палітык, жонка палітыка, хрысціянская дэмакратка Надзея Гацак

Кандыdating #8: палітык, жонка палітыка, хрысціянская дэмакратка Надзея Гацак

Выбарчая кампанія сяброўкі Партыі БХД і лідаркі маладых хрысціянскіх дэмакратаў Надзеі Гацак пачалася са скандалу: з эфіру тэлеканала "Белсат" знялі яе інтэрв'ю Уладзіміру Мацкевічу. Чаму так атрымалася? У восьмым выпуску праграмы "Кандыdating" Надзея распавядзе пра гэта!

Цяпер дзяўчына лепш рыхтуецца да размовы з журналістамі. Ці атрымаецца ў рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука задаць ёй пытанні, на якія яна не зможа адказаць?

Надзея Гацак балатуецца ў Палату прадстаўнікоў па Чкалаўскай выбарчай акрузе №96. Ёй 32 гады, яна замужам і выхоўвае трох дзяцей. Пра сваю сям'ю, дзе і муж, і жонка — палітыкі, пра ўплыў апазіцыі на жыццё ў Беларусі, пра тое, чаму ў хрысціянскія дэмакраты прымаюць атэістаў, рэлігіязнаўства і этыку ў пачатковай школе і шмат пра што іншае Надзея распавядае ў восьмым выпуску праграмы рэдактара Змітра Лукашука "Кандыdating".

Хто гэтыя людзі, якія сёлета ідуць у дэпутаты? Побач з палітычнымі цяжкавагавікамі — новыя асобы, якія ўзяліся нібыта з ніадкуль. Як толькі стала вядома, каго зарэгістравалі, а каго не, рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук пачаў запісваць размовы з імі. Так з'явілася праграма "Кандыdating" —  блізкае знаёмства з кандыдатамі ў дэпутаты.

Кандыdating #7: выкладчык англійскай, эколаг і псіхолаг Дзяніс Тушынскі

Кандыdating #6: марксіст і дэмакрат Ігар Барысаў

Кандыdating #5: шоу-бізнесмен у палітыцы Аляксандр Косач

Кандыdating #4: знішчальніца стэрэатыпаў Алана Гебрэмарыям

Кандыdating #3: Рыгор Кастусёў, лідар Партыі БНФ і зямляк Лукашэнкі

Кандыdating #2: экс-зубровец (і цяпер ужо экс-кандыдат) Павел Юхневіч

Кандыdating #1: Андрэй Бажко з Рэспубліканскай партыі
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі