Кандрацьеў: Беларускай зборнай дапамог бы хіба Крышціяну Раналду
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў пракаментаваў жаданне Анры Хагуша выступаць за нацыянальную футбольную каманду.
У каментары "Прессболу" ён не выказаў упэўненасці, што Хагуш дапаможа зборнай. "Калі б Крышціяну Раналду пагадзіўся згуляць за беларускую зборную, сказаў бы, што ён сапраўды дапаможа", — дадаў Кандрацьеў.
Фота Раналду — 1zoom.ru