Кандыдата ў дэпутаты Каратыша забралі ў войска ў дзень выбараў
Дэмакратычнаму кандыдату Віталю Каратышу не далі магчымасці дачакацца вынікаў галасавання па Лунінецкай выбарчай акрузе № 13. Вайсковец тэрміновай службы для ўдзелу ў выбарах атрымаў адпачынак і мусіў вярнуцца ў частку ў панядзелак, але раніцай у нядзелю Каратыша выклікалі ў ваенкамат і адправілі ў войска.
Нагадаем, Віталю Каратышу 24 гады, ён мае вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне". Ён паспеў здаць дакументы ў выбарчую камісію літаральна напярэдадні прызыву ў войска.
Каратыш паспеў адслужыць месяц у ракетнай частцы ў Асіповіцкім раёне. Пасля таго, як стала вядома, што яго зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўніцтва вайсковай часткі дало яму адпачынак на месяц.
Калі б Віталь Каратыш перамог, туды ён мог ужо і не вярнуцца. Аднак дачакацца вынікаў выбараў яму не далі. Вось што распавядае кіраўнік Партыі БНФ на Брэстчыне Зміцер Шыманскі:
"Забралі яго яшчэ ў нядзелю днём, не чакаючы вынікаў выбараў. Яму адпачынак давалі толькі да 29-га чысла, таму раніцай у нядзелю яму было загадана вярнуцца апранутым у форме. Ён з'явіўся і ў абед ужо быў у вайсковай частцы".
Адзначым, што дэпутатам у Лунінецкай выбарчай акрузе стала Ларыса Вершаловіч, якая мае мандат дэпутата Палаты прадстаўнікоў 3-га склікання.