Кандыдата ў прэзідэнты Францыі Франсуа Фіёна абсыпалі мукой перад выступам
Франсуа Фіёна, кандыдата ў прэзідэнты Францыі ад партыі "Рэспубліканцы" і экс-прэм'ера краіны, перад выступам у Страсбургу абсыпалі мукой, паведамляюць замежныя СМІ.
Фіён ішоў да трыбуны праз натоўп людзей, якія прыйшлі на выступ. У гэты момант да яго падбег невядомы мужчына і высыпаў на яго муку з пакета. Нападнік пры гэтым выкрыкнуў: "Лабіст!". Дарэчы, каб дабрацца да экс-прэм'ера, мужчына надзеў на сябе майку з надпісам "Студэнцтва за Фіёна".
Перадвыбарчая кампанія Фіёна праходзіць на фоне скандал з яго жонкай Пенелопай. Па падазрэнні следчых, Фіён уладкаваў жонку на фіктыўную працу — сваім памочнікам у парламенце. У рамках расследавання пракуратура правяла ператрусы ў загарадным асабняку палітыка, а потым у яго доме ў Парыжы. Тым не менш Фіён адмовіўся здымацца з прэзідэнцкай гонкі.