Кангрэсмэн ЗША: “Нам трэба пачаць нанава выбудоўваць адносіны з Беларуссю”

Сенатар Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад Каліфорніі, рэспубліканец, Дана Рорабакер заявіў, што “ЗША неабходна пачаць нанава выбудоўваць адносіны з Беларуссю”.

“Нейкі час таму прэзідэнт ЗША казаў пра тое, што трэба пачаць перазагрузку ў адносінах з Расіяй, — нагадаў кангрэсмен. — Зараз мы можам казаць аб перазагрузцы [стасункаў з Беларуссю]. ЗША і ўсім краінам трэба паглядзець на сітуацыю з боку і падумаць, як можна палепшыць адносіны. Апошнім часам стасункі паміж ЗША і Беларуссю, ЗША і Расіяй развіваліся ў не вельмі пазітыўным кірунку і гэту праблему трэба вырашаць сумесна”.

Супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы навукі можа пасадзейнічаць “вяртанню нашых адносінаў у пазітыўнае рэчышча”, сказаў Рорабакер. Паводле слоў кангрэсмена, вярнуўшыся на радзіму, ён у першую чаргу будзе “гаварыць аб уражаннях”, якія ў яго склаліся пасля паездкі ў Беларусь. “Нас спрабуюць пераканаць, што Беларусь і Расія варожыя нашай краіне, але падчас свайго візіту я не знаходжу гэтаму пацвярджэння”, — сказаў амерыканскі палітык-рэспубліканец.

Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прыбыла ў Беларусь 2 жніўня. Паездка праходзіць па ініцыятыве амерыканскага боку. У першы дзень візіту кангрэсмены наведалі месца гібелі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты і тэрыторыю былога нацысцкага канцлагера ў Малым Трасцянцы.

3 жніўня дэлегацыя сустрэлася з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і намеснікам міністра замежных спраў Аляксандрам Гур’янавым.

Лукашэнка сустрэўся з кангрэсменамі ЗША 

У панядзелак амерыканскія кангрэсмены таксама сустрэнуцца з кіраўніком Нацыянальнага банка Паўлам Калаурам. Завершыцца візіт 4 жніўня, паведамляе БелаПАН.

Фота: AP FILE PHOTO

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі