Кантактная група заклікае неадкладна спыніць парушэнні Мінскіх пагадненняў

Кантактная група заклікае неадкладна спыніць парушэнні Мінскіх пагадненняў

17 лістапада ў Мінску прайшло чарговае пасяджэнне Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Пасля яе пасяджэння прадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў журналістам пра вынікі перамоваў, перадае БЕЛТА. Ён адзначыў, што Трохбаковая кантактная група заклікае неадкладна спыніць парушэнні Мінскіх пагадненняў.

Таксама на перамовах дамовіліся, што да канца лістапада бакі павінны абмяняцца усімі звесткамі па размініраванні аб'ектаў.

Наступная сустрэча кантактнай групы па Украіне ў Мінску плануецца 24 лістапада.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі