Кантрабандыстам вайна не перашкода: ва Украіне збілі дрон з нелегальным таварам
Раней памежнікі ўжо знаходзілі ў Валынскай вобласці беспілотнікі з кантрабанднымі цыгарэтамі / dpsu.gov.ua
Начальнік паліцыі Валынскай вобласці, якая на поўначы мяжуе з Беларуссю, распавёў, што другія суткі ў рэгіёне "назіраецца актывізацыя невядомых лятальных апаратаў у начную пару".
Адзін з дронаў быў збіты ў памежнай зоне. Акрамя таго, былі затрыманыя два чалавекі і два лятальныя апараты.
"Адзін з затрыманых займаўся кантрабандай — спрабаваў пераправіць нелегальны тавар праз мяжу, таму выкарыстаў дрон", — распавёў начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Валынскай вобласці Юрый Крошка.
Дрон і аўтамабіль кантрабандыста канфіскавалі. Машыну, хутчэй за ўсё, перададуць на патрэбы тэрытарыяльнай абароны, распавялі ў сектары камунікацыі рэгіянальнай паліцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.