Каранавірус дабраўся да Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску
Эпідэмія COVID-19 дабралася да Свята-Елісавецінскага праваслаўнага жаночага манастыра на ўскрайку Мінска.
У манастыры захварэлі прынамсі тры святары і жонка аднаго з іх. У іх дыягнаставалі пнеўманіі, высокую тэмпературу. Таксама паведамляецца, што ёсць хворыя сярод манашак: у кагосьці знік нюх і смак, хтосьці злёг з тэмпературай.
Журналісту Еўрарадыё ў манастыры пацвердзілі, што захварэў айцец Васіль. Гэты святар удзельнічае ў "Спеўных сходах".
Еўрарадыё паведамляла, што ў гэтым манастыры абвясцілі каранцін. Прычынай назвалі "эпідэмію вострых рэспіраторных вірусных інфекцый".
На велікоднай службе ў ноч з суботы на нядзелю ў царкве, якая належыць манастыру, прысутнічаў вялізны натоўп вернікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.