Каранік: у Беларусь можа прыехаць яшчэ адна місія СААЗ
Пры неабходнасці ў Беларусь можа прыехаць яшчэ адна місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ). Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
Па яго словах, такое можа адбыцца "па меры развіцця сітуацыі, калі будзе патрэба".
Кіраўнік Мінздароўя заявіў, што яго ведамства падтрымлівае пастаянныя кантакты з СААЗ. "Нейкіх непаразуменняў і праблем з СААЗ у нас няма", — дадаў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.