Карпенка агучыў "вынікі рэферэндуму"
На ўчастку для галасавання / БЕЛТА
Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігар Карпенка агучыў "вынікі рэферэндуму". На галасаванне выносіўся праект Канстытуцыі. Паводле слоў Карпенкі, яўка склала 78,61%. Прапанаваны праект падтрымалі 82,86% тых, хто прыйшоў на ўчасткі, паведамляе БЕЛТА.
Адзначым, што беларусы за мяжой былі пазбаўленыя магчымасці прагаласаваць — беларускія ўлады адмовіліся арганізоўваць участкі за мяжой. А таксама не сталі — насуперак патрабаванням Выбарчага кодэкса — публікаваць спісы членаў выбарчых камісій.
У Мінску і іншых гарадах краіны многія людзі прыходзілі да ўчасткаў, каб выказаць пратэст — сказаць "не вайне" з Украінай.
МУС у панядзелак паведаміла, што за ўдзел у антываенных акцыях затрымалі каля 800 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.