Карпенка даў справаздачу аб фармаванні ўчасткаў для галасавання

У Цэнтрвыбаркаме Беларусі

У Цэнтрвыбаркаме Беларусі / sb.by

У Беларусі агулам створана каля 5,5 тыс. участкаў для галасавання, піша БЕЛТА са спасылкай на старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігара Карпенку. Фармаванне ўчасткаў завяршылася напярэдадні. Да 25 студзеня павінны быць укамплектаваныя ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Карпенка сцвярджае, што "актыўна ідзе працэс вылучэння кандыдатаў у дэпутаты". Нагадаем, гэтым разам у Беларусі ладзяць "адзіны дзень галасавання". Ён адбудзецца 25 лютага. Беларусам прапануюць прагаласаваць адначасова і за дэпутата Палаты прадстаўнікоў, і за дэпутатаў мясцовых саветаў. Усяго, па словах Карпенкі, трэба будзе "абраць" 12 624 дэпутаты.

Беларускія ўлады гэтым разам вырашылі не запрашаць на свае "выбары" назіральнікаў ад АБСЕ. У АБСЕ ў адказ нагадалі, што такі крок супярэчыць міжнародным абавязацельствам Беларусі і інтарэсам яе народа. Па словах дырэктара БДІПЧ Матэа Мекачы, адсутнасць еўрапейскіх назіральнікаў перашкодзіць грамадзянам Беларусі "атрымаць бесстароннюю, празрыстую і ўсебаковую ацэнку" правядзення запланаваных выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі