Незапрашэнне назіральнікаў супярэчыць міжнародным абавязанням Беларусі — АБСЕ

Галасаванне

Галасаванне

Рашэнне афіцыйнага Мінска не запрашаць назіральнікаў ад АБСЕ на будучыя "выбары" супярэчыць міжнародным абавязацельствам Беларусі і інтарэсам яе народа. Пра гэта гаворыцца ў заяве Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ.

Кіраўнікі гэтых еўрапейскіх структурай выказалі "глыбокае шкадаванне" і "занепакоенасць" рашэннем рэжыму Лукашэнкі.

Дырэктар БДІПЧ Матэа Мекачы мяркуе, што гэта перашкодзіць грамадзянам Беларусі "атрымаць бесстароннюю, празрыстую і ўсебаковую ацэнку" правядзення будучых "выбараў".

Старшыня ПА АБСЕ Піа Каума кажа, што рашэнне афіцыйнага Мінска "выклікае занепакоенасць і супярэчыць інтарэсам беларускага народа". Яна заклікае рэжым Лукашэнкі да большай адкрытасці.

Як распавядала Еўрарадыё, 8 студзеня афіцыйны Мінск заявіў, што запросіць назіраць за "выбарамі" місію Парламенцкай асамблеі АДКБ, а місію АБСЕ запрашаць не плануе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі