Карпянкоў расказаў пра "галоўны рэзерв" Лукашэнкі

"Ветэраны" спецпадраздзяленняў 

"Ветэраны" спецпадраздзяленняў  / Telegram

Намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў расказаў пра "галоўны рэзерв" Аляксандра Лукашэнкі. Гэта — падраздзяленні, якія складаюцца з "добраахвотнікаў", якія раней служылі ў спецпадраздзяленнях ўнутраных войскаў ці ў сілах спецаперацый. Іх 570 чалавек. Пра гэта стала вядома з аўдыёзапісу выступлення Карпянкова перад "добраахвотнікамі", які атрымала "Зеркало".

Нядаўна ў Беларусі "раптоўна" правяралі баявую гатоўнасць "ветэранаў" спецпадраздзяленняў унутраных войскаў. Пасля заканчэння збораў кожны з іх атрымаў па 140 рублёў (агулам раздалі амаль 80 тысяч). Мікалай Карпянкоў высока ацаніў дзейнасць інструктараў-вагнераўцаў, якія працягваюць працаваць з байцамі ўнутраных войскаў (за лета-восень працавалі з 710 сілавікамі, з 18 кастрычніка — з яшчэ 320). У сваім выступе ён згадаў і створаныя новыя спецпадраздзяленні ўнутраных войскаў. У іх ужо каля 1500 чалавек. Паводле слоў Карпянкова, яны "мабільныя, падрыхтаваныя і добра забяспечаныя", будуць узаемадзейнічаць з АМАП і сіламі спецпрызначэння МУС.

Ва ўсіх гэтых спецназаў няма праблем з фінансаваннем. У 2024-м яшчэ будуць выдаткаваны дадатковыя грошы. Унутраныя войскі купілі каля 680 дронаў-камікадзэ, 5 тысяч новых бронекамізэлек (Мікалай Карпянкоў расказаў пра нядаўні невядомы выпадак, калі быў паранены баец унутраных войскаў, які быў у бронекамізэльцы), нядаўна атрымалі "30 баявых машын" з буйнакалібернымі кулямётамі.

Дык з кім збіраецца ваяваць гэтае войска? З беларусамі, якія могуць вярнуцца з-за мяжы. Карпянкоў заявіў "ветэранам", што з РБ з'ехала 350 тысяч чалавек-праціўнікаў рэжыму. Галоўную небяспеку ён бачыць у добраахвотніках, якія ваююць ва Украіне і ў палітуцекачах, якія праходзяць падрыхтоўку ў Літве і Польшчы.

Амаль з радасцю Мікалай Карпянкоў заявіў, што "ва ўкраінскім памежжы каліноўцаў няма", а іх дыверсійна-разведвальных груп яны не назіраюць.

Карпянкоў расказаў пра "галоўны рэзерв" Лукашэнкі
Telegram
Карпянкоў расказаў пра "галоўны рэзерв" Лукашэнкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі