Карыстальнікі Telegram просяць Пуціна перасадзіць чыноўнікаў на Sukhoi Superjet

t.me/channelforadmins
t.me/channelforadmins

Расійская Telegram-супольнасць патрабуе ад Уладзіміра Пуціна абавязаць дзяржаўных менеджараў, якія маюць дачыненне да авіябізнесу, саміх лётаць толькі на айчынных самалётах. У папулярных телеграм-каналах распаўсюджваецца зварот да прэзідэнта Расіі:

"У катастрофе з расійскім лайнерам [Sukhoi Superjet 100 кампаніі "Аэрафлот". — Еўрарадыё] загінуў 41 чалавек. Просім Вас абавязаць кіраўнікоў тых дзяржструктур, якія вырабляюць, эксплуатуюць і курыруюць новыя расійскія самалёты, саміх лётаць толькі на гэтых самалётах і ні на якіх іншых. Упэўненыя, што без такога рашэння развіццё айчыннай грамадзянскай авіяцыі немагчымае".

Пользователи Telegram просят Путина пересадить чиновников на Sukhoi Superjet

Зварот падпісаны немудрагеліста: "Пасажыры Расіі". Да вечара 8 траўня гэты тэкст апублікаваў у сябе 31 расійскі телеграм-канал, уключна з профільным "Авіядыспетчар", а таксама "Футляр ад віяланчэлі" і "НЕЗЫГАРЬ", якія налічваюць па некалькі сотняў тысяч падпісчыкаў.

Адміністрацыя Уладзіміра Пуціна пакуль што ніяк не адрэагавала на гэтую ініцыятыву.

5 траўня Sukhoi Superjet 100 загарэўся пасля жорсткай пасадкі ў маскоўскім аэрапорце "Шарамеццева", загінуў 41 чалавек. 8 траўня стала вядома пра тры паломкі расійскага суперджэта. Адзін з бартоў павінен быў ляцець з Масквы ў Мінск у 08:35. Праз тэхнічныя непаладкі рэйс перанеслі на 12:00, а авіякампанія "Аэрафлот" вымушаная была памяняць самалёт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі