Kasabian выклалі новы альбом на iTunes

Kasabian выклалі ў сеціва новы альбом “48:13” за тыдзень да афіцыйнага рэлізу, які адбудзецца толькі 9 чэрвеня. Ужо цяпер дыск можна праслухаць і запампаваць на iTunes. Альбом атрымаў назву ад агульнай працягласці 13-ці трэкаў дыска і стаў пятым поўнафарматнікам музыкаў. Папярэдні дыск "Velociraptor!", які выйшаў у 2011 годзе, адразу трапіў на вяршыні брытанскага чарта і атрымаў “плацінавы” сертыфікат па выніках продажаў.



Напярэдадні выхаду новага дыска Kasabian прэзентавалі два сінглы: Eez-eh і Bumblebee. Раней музыкі прызнаваліся, што на “48:13” “спрабавалі вынайсці новую музычную мову: дамагчыся эфекту “электроннага” гучання рок-музыкі — нібы рок-н-рольны гурт 60-х грае “сярэднеанглійскі” рэйв".


 
Цалкам праграму новага альбома Kasabian прадставяць на фэсце "Гластанбэры" летам гэтага года. А таксама 3 ліпеня на фэсце "Мост", які пройдзе на тэрыторыі аэрадрому "Баравая" пад Мінскам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі