Каталіцкае "Радыё Марыя" ў Мінску пераехала ў сінагогу
"Радыё Марыя"
Рэдакцыя каталіцкага "Радыё Марыя" ў Мінску пераехала на новае месца, піша katolik.life.
Раней рэдакцыі давялося выехаць з арэнднага памяшкання, дзе яна працавала шмат гадоў. У памяшкання змяніўся ўласнік, які пачаў пачаў рамонт раней, чым было запланавана. Гэта перашкаджала працы радыё, таму "Радыё Марыя" было вымушанае тэрмінова змяніць месца.
Новае памяшканне каманда знайшла ў адной з сінагог. Кажуць, у сінагозе ўзрадаваліся, калі даведаліся, што памяшканне трэба каталіцкаму медыя. Дагавор быў замацаваны пячаткамі з выявамі Марыі і іудзейскай меноры.
"Радыё Марыя" працуе на ахвяраванні жыхароў Беларусі. Ахвочыя могуць падтрымаць СМІ, але толькі з тэрыторыі Беларусі — дапамогу з-за мяжы арганізацыя прымаць не можа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.