Кавалеўскі сыходзіць з Кабінета Ціханоўскай: "З’явіліся разыходжанні"

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі / Калаж Улада Рубанава / Еўрарадыё

Валерый Кавалеўскі сыходзіць з Аб'яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай. Ён быў намеснікам кіраўніцы і прадстаўніком па замежных справах.

"З’явіліся разыходжанні ў стратэгічным бачанні шляхоў дасягнення мэтаў дэмакратычнага руху, у арганізацыі і тактыцы вядзення працы, а таксама ў падыходах да ўнутранай палітыкі", каментуе сваё рашэнне дыпламат.

Кавалеўскі лічыць, што за тры с паловай гады яго працы ў Офісе Ціханоўскай і ў Аб’яднаным пераходным кабінеце было зроблена "шмат змястоўнай працы ў знешняй палітыцы і дыпламатыі". А вось амбіцыйны праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі пакуль нерэалізаваны. "Пашпартны праект працягнецца", — напісаў Еўрарадыё Валерый Кавалеўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі