Кайлі Міноўг рыхтуе ўласны мюзікл

Аўстралійская спявачка Кайлі Міноўг (Kylie Minogue) пацвердзіла сваю зацікаўленасць у стварэнні ўласнага мюзіклу накшталт «Mamma Mia!» ABBA.  Па словах спявачкі, яна і яе даўні паплечнік Уільям Бэйкер ужо пачалі працу над пастаноўкай, у якой будуць выкарыстаныя вядомыя хіты Кайлі – такія як «Spinning Around» і «I Should Be So Lucky».

«Я жадаю прыцягнуць да праекта парачку вядомых сцэнарыстаў, - прызнаецца Кайлі. – Магчыма, запросім да супрацоўніцтва рэжысёра-пастаноўшчыка з боку – а можа быць, і самі выступім з Уільямам у гэтай якасці».

Пра тэрміны выхаду мюзікла Кайлі пакуль нічога не кажа. Зараз яна шчыльна занятая раскруткай свайго новага, адзінаццатага па ліку студыйнага альбома «Aphrodite», які выйшаў 30 чэрвеня.

Фота: novoskop.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі