Казахстан падтрымлівае Беларусь ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне
І таксама гатовы пры неабходнасці прадаставіць пляцоўку для перамоваў па Украіне.
Казахстан цалкам падтрымлівае Беларусь у яе палітыцы мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Пра гэта 9 красавіка заявіў на сустрэчы з журналістамі ў Мінску пасол Казахстана Ергалі Булегенаў.
Дыпламат адзначыў вялікі асабісты ўнёсак Аляксандра Лукашэнкі ва ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу. "Дзякуючы сваім лідэрскім якасцям ён змог сабраць лідараў краін у Мінску, прадаставіўшы ім пляцоўку для перамоваў", — перадае БелаПАН словы Булегенава.
Ён адзначыў, што Казахстан таксама дапамагчы ў перамовах па Украіне і нават прадаставіць пляцоўкі, калі гэта спатрэбіцца. Булегенаў дадаў, што гэта будзе рабіцца не для піяру, "а толькі для карысці справы, дзеля міру".
Фота — ctv.by