Казахстан прагаласаваў за АЭС. Яе можа пабудаваць усё той жа "Расатам"

Макет будучай Казахстанскай АЭС

Макет будучай Казахстанскай АЭС / Ведомости Казахстана

6 кастрычніка ў Казахстане прайшоў нацыянальны рэферэндум, на якім вырашалася пытанне будаўніцтва атамнай электрастанцыі. За ініцыятыву, паводле ЦВК, прагаласавала 71,12% грамадзян.

Перад гэтым цягам месяца ўлада актыўна пераконвала казахстанцаў у тым, што краіне жыццёва неабходная АЭС. Апанентаў урада кляймілі як праціўнікаў прагрэсу, а грамадзянскіх актывістаў, што выступаюць супраць будаўніцтва, затрымлівала паліцыя.

Да самога рэферэндуму бюракратычная машына звыклым чынам мабілізавала работнікаў бюджэтнай сферы і студэнтаў, якія мусілі прагаласаваць так, як ад іх патрабуецца. Незалежныя назіральнікі, што фіксавалі парушэнні ў выглядзе ўкіду бюлетэняў, зазналі ціск, некаторых выдалілі з участкаў. Лічбы яўкі і выніку выклікаюць у іх сумневы.

Канструктыўны дыялог, які мае папярэднічаць такім падзеям, не атрымаўся. Між тым пытанне пра будаўніцтва АЭС, магчыма, як ніякае іншае патрабавала стараннага ўзважанага аналізу, у першую чаргу ад самой улады, якая пазіцыянуе праект як адназначна выгадны. На справе акрамя безумоўных выгадаў ён нясе і пэўную рызыку, якую неабходна браць пад увагу.

Адным з імаверных падрадчыкаў будучай АЭС у Казахстане называюць "Расатам" — кампанію, якая нядаўна пабудавала атамную электрастанцыю ў беларускім Астраўцы. Пасля запуску Беларуская АЭС мае пастаянныя праблемы ў выглядзе прыпынення энергаблокаў, аварый і адсутнасці месца захоўвання радыеактыўных адходаў.

Рэдакцыя Factcheck.kz вывучыла пытанне, пагаварыла з экспертамі, якія выступаюць як за будаўніцтва, так і супраць, каб зразумець, якія плюсы і мінусы АЭС у Казахстане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі