Казахстан скасоўвае пагадненне з Беларуссю пра канвертацыю курсаў нацвалют
У Беларусі ўзнікаюць фінансавыя праблемы з Казахстанам / Еўрарадыё
Казахстан вырашыў скасаваць пагадненне з Беларуссю пра ўзаемную канвертацыю і стабілізацыю курсаў нацыянальных валют. Адпаведную пастанову ўрад Казахстана прыняў 26 ліпеня.
Пагадненне пра канвертацыю курсаў нацыянальных валют паміж Казахстанам і Беларуссю было падпісанае ў студзені 1996 года.
Пастанова аб дэнансацыі пачынае дзейнічаць з дня падпісання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.