Я ацаніў жарт Лукашэнкі пра ўступленне ў саюзную дзяржаву — Такаеў
Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў / прэс-служба прэзідэнта Казахстана
Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што ацаніў жарт Аляксандра Лукашэнкі, які прапанаваў Казахстану ўступіць у саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі.
"Днямі прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка прапанаваў Казахстану ўступіць у саюзную дзяржаву. Я па заслугах ацаніў яго жарт. Я думаю, што неабходнасці ў гэтым няма, бо існуюць і іншыя інтэграцыйныя аб'яднанні, перш за ўсё — Еўразійскі эканамічны саюз", — прыводзіць vlast.kz словы Такаева падчас візіту ў Паўночна-Казахстанскую вобласць.
Такаеў таксама падкрэсліў, што Казахстану не патрэбная ядзерная зброя, бо краіна далучылася да Дагавора аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі і Дамовы аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі.
Напярэдадні Лукашэнка ў расійскім тэлефіры прапанаваў Казахстану ўступіць у саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі дзеля ядзернай зброі "на ўсіх".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.