Казахстан не мае намеру ствараць або ўступаць у саюзныя дзяржавы

Удзельнікі маскоўскага саміту. Прэзідэнт Казахстана другі справа / kommersant.ru
Удзельнікі маскоўскага саміту. Прэзідэнт Казахстана другі справа / kommersant.ru

Казахстан не мае намеру ствараць або ўступаць у саюзныя дзяржавы, а выступае за падзел ініцыятыў у рамках двух інтэграцыйных праектаў, у якіх абсалютна розныя мэты. Прэс-сакратар прэзідэнта Касым-Жамарта Такаева Руслан Жэлдзібай пракаментаваў яго заяву на II Еўразійскім эканамічным форуме ў Маскве.

"Як вы ведаеце, днямі кіраўнік дзяржавы прыняў удзел ва II Еўразійскім эканамічным форуме ў Маскве,цытуе словы прэс-сакратара прэзідэнта Казахстана vlast.kz. — Падчас мерапрыемства прэзідэнт зрабіў шэраг заяў, якія сёння даволі шырока абмяркоўваюцца экспертнай супольнасцю. У сувязі з гэтым хацелася б адзначыць, што ключавы меседж кіраўніка дзяржавы заключаўся ў тым, што інтэграцыя ў рамках ЕАЭС можа і павінна ісці выключна па эканамічным трэку. Выхад за яго рамкі парушае мэты, прынцыпы і задачы статутных дакументаў арганізацыі".

Руслан Жэлдзібай згадаў і "пытанне так званай рознаўзроўневай інтэграцыі". "Сапраўды, сёння два ўдзельнікі ЕАЭС — Расія і Беларусь — дэманструюць больш высокі і цесны ўзровень збліжэння. Гэта ўнікальны прэцэдэнт..., — працягвае свой каментар прэс-сакратар. — І ў гэтым ключы вельмі важна падзяляць ініцыятывы ў рамках двух інтэграцыйных праектаў, у якіх абсалютна розныя мэты. Што тычыцца нашай краіны, то Казахстан не мае намеру і не плануе ствараць або ўступаць у якія-небудзь саюзныя дзяржавы".

Тым часам амерыканскі Інстытут вывучэння вайны ў сваёй чарговай зводцы піша, што саміт ЕАЭС быў падобны на нараду, прысвечаную абыходу санкцый: "Крэмль, падобна, спрабуе ўгаварыць дзяржавы ЕАЭС і іншыя постсавецкія краіны дапамагчы ў арганізацыі схем абыходу Крамлём санкцый з дапамогай Кітая, Ірана і іншых, паспрыяўшы лагістыцы гэтых схем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі