Казус Лукашэнкі: што рэжым хоча за вызваленне палітвязняў — эфір з Латушкам

Павел Латушка

Павел Латушка

На сёння ў Польшчы знаходзіцца 31 тысяча беларускіх школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў. І пытанні захавання і пашырэння беларускай мовы сярод беларусаў, якія выехалі з краіны, пытанні ўмацавання беларускай ідэнтычнасці з’яўляюцца важнымі як для шараговых беларусаў, так і, адпаведна, для лідараў дэмсіл. Гэтыя пытанні ўзнімаліся падчас сустрэч Святланы Ціханоўскай і сябраў АПК падчас яе візіту ў Варшаву, гэтую тэму актыўна працягвае прасоўваць і пасля заканчэння візіту Павел Латушка. Іншая справа, што такія праекты патрабуюць значных фінансавых выдаткаў…

Якія галоўныя выклікі паўстаюць сёння перад дэмсіламі і ці варта звяртаць увагу ў такі час на моўныя пытанні і пытанні захавання ідэнтычнасці? Ці ёсць цікавасць у саміх беларусаў да гэтых праблем і дзе на вырашэнне такіх задач знайсці грошы? Ці пойдзе Трамп і яго адміністрацыя на наладжванне адносін з Лукашэнкам і ці будзе месца для прадстаўніка Мінска на перамовах па Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі