Кевіна Спэйсі апраўдалі па ўсіх абвінавачаннях у сексуальных дамаганнях

Кевін Спэйсі / EPA

Кевін Спэйсі / EPA

Аскараноснага актора Кевіна Спэйсі прызналі невінаватым паводле абвінавачання ў дзевяці злачынствах на сексуальнай глебе, піша ВВС. У час абвяшчэння прысуду ў лонданскім судзе ён плакаў на лаве падсудных.

Працэс у Лондане — трэцяя справа супраць Спэйсі, якая дайшла да суда. Першыя дзве ён таксама выйграў.

“Я мяркую, што многія з вас могуць зразумець: мне трэба шмат чаго абдумаць пасля таго, што толькі што адбылося. Але я хацеў бы сказаць, што я надзвычай удзячны прысяжным за тое, што яны знайшлі час, каб старанна вывучыць усе доказы і ўсе факты, перш чым яны вынесуць сваё рашэнне", — сказаў акцёр.

Усе эпізоды, па якіх абвінавачваўся Спэйсі, адбываліся паміж 2001-2013 гадамі. Падчас слуханняў па справе Спэйсі адмаўляў, што выкарыстоўваў сваю ўладу, каб зацягнуць істцоў у ложак, і назваў абвінавачанні "ударам у спіну". Паводле яго словаў, усе дзеянні паміж ім і абвінаваўцамі здзяйсняліся па ўзаемнай згодзе, у іх не было гвалту.

Усе істцы — ім зараз ад 30 да 40 гадоў — па законе маюць права на пажыццёвую ананімнасць.

Цяпер Спэйсі зможа вярнуцца да сваёй акцёрскай кар'еры. Аднак некаторыя аглядальнікі папулярных амерыканскіх выданняў адзначаюць, што каб вярнуцца да працы ў ЗША, яму трэба пераканаць у сваёй невінаватасці не толькі прысяжных, але і грамадскае меркаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі