Хакеісты мінскага "Дынама" дома прайгралі "Северсталі"
"Дынама-Мінск"
У хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ хакеісты мінскага "Дынама" 31 кастрычніка сустракаліся з "Северсталлю". Гульня скончылася з лікам 1:2 (1:0, 0:2, 0:0).
"Зубры" адкрылі лік у першым перыядзе (шайбу закінуў Сяргей Кузняцоў), але ўтрымаць перавагу не змаглі.
Гэты пройгрыш перапыніў трохматчавую пераможную серыю дынамаўцаў. Цяпер каманда мае 25 ачкоў і займае сёмае месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі.
Наступную гульню "зубры" правядуць 2 лістапада ў Яраслаўлі супраць тамтэйшага "Лакаматыва".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.