Хакеісты мінскага "Дынама" перарвалі сваю пераможную серыю

Матч "Дынама-Мінск" — СКА

Матч "Дынама-Мінск" — СКА / hcdinamo.by

У рэгулярным чэмпіянаце КХЛ мінскія дынамаўцы 13 кастрычніка сустракаліся ў Санкт-Пецярбургу з мясцовым СКА.

Гульня скончылася пройгрышам "зуброў" — 2:3 (1:1, 1:2, 0:0).

Папярэднія чатыры матчы чэмпіянаты "Дынама" выйгравала, але цяпер перарвала сваю выгрышню серыю. А вось "армейцы" атрымалі другую хатнюю перамогу ў трох матчах.

Наступны паядынак дынамаўцаў чакае таксама на выездзе: 15 кастрычніка яны гуляюць ва Уфе супраць "Салавата Юлаева". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі