Хакеісты мінскага "Дынама" ў хатнім матчы прайгралі "Сібіры"
Мінскія дынамаўцы / pressball.by
Хакеісты мінскага "Дынама" ў хатнім матчы чэмпіянату КХЛ прайгралі "Сібіры" — 2:1 (0:1, 1:0, 0:0, 1:0).
У асноўны час вызначыць мацнейшага не ўдалося. А ў авертайме пераможную для новасібірцаў шайбу забіў былы гулец "Дынама" Тэйлар Бек.
Гэта ўжо трэцяя запар параза "зуброў": перад гэтым яны прайгралі ЦСКА і СКА. Наступным іх сапернікам 19 лістапада будзе ХК "Адмірал" з Уладзівастока.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.