Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Барыса"
"Дынама" — "Барыс"
Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Барыса" — 3:0 (1:0, 1:0, 1:0). Шайбы на рахунку Віталя Пінчука, Рамана Гарбунова і Андрэя Стася.
Гэта быў чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Дынамаўцы знаходзяцца ў ніжняй частцы табліцы Заходняй канферэнцыі, каманда з Казахстана — сярод аўтсайдэраў Усходняй канферэнцыі.
4 кастрычніка "Дынама" прымае СКА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.